Аляксея Змушко папярэдзілі аб няўдзеле ў Народным сходзе (фота)
Намесніка каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Гомельскай вобласці Аляксея Змушко 7 кастрычніка папярэдзілі ў пракуратуры Рэчыцы аб незаконнасці яго ўдзелу ў Народным сходзе.
“Я ім распавёў, што не маю дачынення да працы аргкамітэту Народнага сходу. Але яны мне паведамілі, што ў іх з нейкай крыніцы з’явілася інфармацыя, што я актыўна ўдзельнічаю ў падрыхтоўцы сходу і таму ім трэба мяне папярэдзіць”, – адзначыў Аляксей Змушко.