Затрыманая машына Вадзіма Кабанчука з улёткамі да Народнага сходу
У пятніцу 7 кастрычніка напаярэдадні правядзеньня па ўсёй краіне народных сходаў менская міліцыя затрымала сябра БХД і актыўнага ўдзельніка аргкамітэту Народнага сходу Вадзіма Кабанчука ды сканфіскавала друкаваную прадукцыю, якую меркавалася раздаваць удзельнікам народнага сходу ў Менску.
Як распавёў сам Вадзім Кабанчук, міліцыя затрымала ягоную машыну і адагнала ў Ленінскі РУУС Менска.
“Доўга вырашалі, што рабіць са мной. Міліцыянты забралі 40 тысяч улётак з праектамі рэзалюцыі народнага сходу, якія меркавалася раздаваць на сходзе”, — распавёў Вадзім.
Народныя сходы маюць прайсьці сёньня ў Менску і дзясятках іншых гарадоў Беларусі.