Кастусь Шыталь за “лаянку” застанецца ў міліцыі да панядзелка

08 кастрычніка 2011 10:14  |  Галоўныя навіны

Актывіст БХД, журналіст Кастусь Шыталь, якога затрымалі нібыта па падазрэнні ў крадзяжы з нейкай машыны, быў абвінавачаны ў лаянцы. Як паведаміла абласная каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец, ён застанецца ў райаддзеле міліцыі ў Мёрах прынамсі да панядзелка, 10 кастрычніка, калі над ім можа адбыцца суд.

 

Тацяна Севярынец таксама распавяла, што Кастусю Шыталю спрабавалі передаць ежу і цёплыя рэчы, але міліцыянты прынялі толькі ежу, дый тое не ўсю, паколькі “ў камеры шмат людзей і там цёпла”.

 

Кастусь Шыталь быў затрыманы 7 кастрынчніка па дарозе ў Дзісну, дзе збіраўся зрабіць рэпартаж аб правядзенні Народнага Сходу, які пройдзе сёння, 8 кастрычніка. “Зразумела, што яго нейтралізуюць, каб было як мага менш звестак пра Народны Сход”, – адзначыла Тацяна Севярынец.

Болей навін