У адсутнасць арганізатараў Народны Сход у Воршы правёў сябар БХД

08 кастрычніка 2011 18:57  |  Палітыка

У Воршы арганізатары Народнага сходу Мінай Карніенка і Мікалай Дзямідаў былі затрыманыя яшчэ дапачатку Народнага сходу. Іх прывезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, каб зрабіць асабісты дагляд і “ўзяць тлумачэнні наконт зброі”. Пра якую зброю вядзецца — затрыманыя нават не ведаюць.

 

Разам з тым чалавек, якога прызначылі адказным за правядзенне Народнага сходу на выпадак арышту арганізатараў, з невядомых прычынаў на ім так і не з’явіўся. У выніку адказнасць за правядзенне акцыі ўзяў на сябе мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.

 

Актывіст патлумачыў людзям сітуацыю і правёў Народны сход. З яго словаў, у акцыі ўдзельнічала 60-70 чалавек.

Болей навін