Актывіста БХД за Народны сход выклікаюць у міліцыю
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка пачаў весьці сход, калі зрабілася зразумела, што затрыманых арганізатараў Мікалая Дзямідава і Міная Карняенку зь міліцыі не адпусьцяць. Іх затрымалі нібыта з тае прычыны, што яны размаўлялі пра нейкую зброю. Гэта быццам бы пачулі мінакі, якія і зьвярнуліся ў міліцыю.
Яўген Анішчанка патлумачыў прысутным, якіх было каля 70 чалавек, сэнс імпрэзы і зачытаў рэзалюцыю, за якую ўдзельнікі сходу аднагалосна прагаласавалі. Імпрэзу здымала мясцовая тэлекампанія “Скіф”. Непадалёк стаяла некалькі “аўтазакаў”. Падчас сходу нікога не затрымлівалі.