МУС Беларусі адказаў чэскай царкве: правы Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандарэнкі цалкам гарантаваныя (фота)
Хрысьціяне з чэскай царквы „Slovo života“ (Слова жыцьця) з горада Пардубіце атрымалі адказ Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў РБ, адносна сваей просьбы расьсьледаваць справы Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандарэнкі.
Першы намесьнік начальніка ДВП, Працэнка С. І., сярод іншага, ўпэўніў у лісьце, накіраваным да пастара царквы Паўла Радасты і да старэйшыны царквы Марыі Дусілавай, што ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы выконваюцца законы, гарантуюцца правы зьняволеных, у тым ліку права на здароўе, а таксама іх законныя інтарэсы.
Нагадваем, што ў сярэдзіне верасьня пардубіцкая царква “Слова жыцьця” накіравала ў Генпракуратуры РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў РБ лісты ў абарону сваіх зьняволеных братоў у Хрысьце, Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандарэнкі.