Беларусы Польшчы і Украіны разам (фота)
13 кастрычніка Беларускі Дом у Варшаве і Беларускі Цэнтр ва Украіне падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дамова была падпісана ў варшаўскай сядзібе Беларускага дома.
Супрацоўніцтва двух замежных устаноў “незалежнай Беларусі” будзе грунтавацца на каардынацыі дзейнасці, мерапрыемстваў і праектаў. Сумесная дзейнасць арганізацый будзе садзейнічаць усталяванню трывалых беларуска-польскіх і беларуска-ўкраінскіх адносін і такім чынам паспрыяе наладжванню і пашырэнню польска-украінскіх сувязяў па беларускаму пытанню.
Ад імя Беларускага Дома ў Варшаве дамову падпісалі яго сузаснавальнікі Алесь Зарэмбюк і Зміцер Бародка. Беларускі цэнтр ва Украіне прадстаўляў яго стваральнік Вячаслаў Сіўчык.