У Воршы адбыўся Устаноўчы сход (фота)
У Воршы адбыўся Устаноўчы сход мясцовага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
“Удзельнікі сходу прынялі за аснову статут і праграму Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама вылучылі дэлегатаў на нацыянальны ўстаноўчы сход Партыі, які адбудзецца 17 снежня”, – павдаміў мясцовы каардынатар БХД Яўген Анішчанка.