У Менску ля праваслаўнай царквы рэкламуюць хірамантыю (фота)
У Менску ля самай Петрапаўлаўскай царквы, што на Нямізе, рэкламуюць “паслугі” хіраманта.
Аддаць свае рукі на “прачытанне” прапануецца ў гандлёвым цэнтры “Рагнеда”, які ў сваю чаргу названы ў гонар беларускай князёўны, якая стала першай вядомай беларускай манахіняй і была маці святога Яраслава Мудрага і вельмі набожнага князя Ізяслава Полацкага.
Нагадаем, што з 2007 году БХД распачала Кампанія супраць магіі і акультызму. У выніку 17 чэрвеня 2008 году на паседжанні Палаты прадстаўнікоў былі ўнесены папраўкі ў закон аб рэкламе, згодна з якімі дзяржавай забараняецца рэклама акультызму ў СМІ.
Фота Надзеі Гацак