Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў наведалі Паўла Севярынца

17 кастрычніка 2011 10:42  |  Палітыка

Лідары Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў разам з двума сябрамі ўправы партыі 16 кастрычніка наведалі сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца, які знаходзіцца на “хіміі” ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.

 

Таксама Паўла Севярынца наведалі маці палітыка, каардынатарка БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец і сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук, а таксама пружанскі каардынатар БХД Уладзімір Бацоха.

Болей навін