Прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве (фота)

17 кастрычніка 2011 11:53  |  Палітыка

Каля брамы Варшаўскага універсітэта каля 20 беларусаў, вымушаных пражываць у Польшчы ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі, правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і іх сем’ямі. Адным з яе арганізатараў і ўдзельнікаў быў сябар Нацыянальнай Рады БХД і прадстаўнік БХД у Польшчы Анатоль Міхнавец.

“Сёння, як і кожны месяц 16 чысла, мы прыйшлі, каб нагадаць пра тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў турме, аб тых беларусах, над якімі ўжо 17 гадоў здзекуецца і якiх катуе рэжым Лукашэнкі. Прыйшлі ўспомніць тых, хто быў знішчаны гэтым рэжымам. Мы патрабуем свабоду палітвязням, мы патрабуем правядзенне свабодных выбараў, мы патрабуем суду над дыктатурай”, – кажа ён.

“Наша задача – нагадаць жыхарам Варшавы, Польшчы і грамадзянам ЭС, што сёння існуе дыктатура, якая душыць правы сваіх грамадзян. Фактычна, беларусы знаходзяцца ў адной велізарнай турме”, – паведаміў Зміцер Бародка, адзін са старшыняў Беларускага дома ў Варшаве.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей навін