Актывіста БХД аштрафавалі “за нецэнзурную лаянку”
Актывіст БХД з Глыбокага Кастусь Шыталь аштрафаваны на 3 базавыя велічыні (Br105 000). Такое рашэнне вынес суд Мёрскага раёна 17 кастрычніка 2011 года.
Сведкамі супраць сябра БХД выступілі чатыры супрацоўнікі міліцыі, а таксама адзін з мясцовых жыхароў, якія пацвердзілі, што Канстанцін нецэнзурна лаяўся 7 кастрычніка, напярэдадні правядзення Народнага сходу. Паводле інфармацыі самога Шыталя, загад на яго затрыманне аддаваў асабіста намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Папко.
Канстанцін Шыталь назваў у інтэрв’ю сайту сайт ОДС “маразмам” той факт, што чыноўнікі такога высокага ўзроўню займаюцца адловам журналістаў. Паводле яго слоў, лепш бы гэтыя супрацоўнікі міліцыі займаліся барацьбой са злачынствамі.
З прысудам журналіст не згодны і збіраецца яго абскардзіць.