У Горадні прайшла сустрэча новых сябраў БХД (фота)
У Горадні адбылася нефармальная сустрэча сябраў і новых прыхільнікаў БХД, удзел у якой прынялі каля 30 чалавек з розных гарадоў Гарадзенскай вобласці.
Удзельнікам сходу распавялі пра хрысціянскай дэмакратыі і пра планы аб далейшай дзейнасці абласной арганізацыі. Асаблівая ўвага была нададзена кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” і падрыхтоўцы новых і сталых сябраў БХД да актыўнага ўдзела у ёй.
Затым прайшоў Устаноўчы сход мясцовага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Удзельнікі сходу прынялі за аснову статут і праграму Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, таксама вылучылі дэлегатаў на нацыянальны ўстаноўчы сход Партыі 17 снежня. Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.