Таццяну Севярынец шукае міліцыя

19 кастрычніка 2011 12:04  |  Палітыка

Актывістка аргкамітэта па стварэнні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Таццяна Севярынец паведаміла, што падчас яе адсутнасці, на кватэру да яе прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, аднак муж не пусціў іх, патлумачыўшы, што не ведае іх.

 

– Учора пайшла павіншаваць свайго зяця з днём народзінаў, у гэты час да нас прыйшлі два міліцыянта і чалавек у цывільным. Яны пагрукаліся ў дзверы, сказалі што яны з міліцыі і ім патрэбна Таццяна Севярынец. Муж быў дома, і іх не пусціў. Адказаў, што я вас не ведаю, і пушчу, калі толькі прыйдзе ўчастковы. Не ведаю, чаго прыязджалі, больш пакуль не турбавалі.

 

Па словах Таццяны Севярынец, яна не ўхіляецца ад размовы з міліцыянтамі. Яна мяркуе, што візіт міліцыянтаў можа быць звязаны з яе ўдзелам у аргкамітэце “Народнага сходу”, які прайшоў у Віцебску 8 кастрычніка. Тады міліцыя српрабавала затрымаць арганізатараў акцыі, аднак пазбегнуць гэтага ім дапамаглі мясцовыя жыхары.

Болей навін