Рымашэўскі: чым большыя рэпрэсіі – тым большы супраціў (відэа, галасаванне)

19 кастрычніка 2011 16:45  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэсўкі пракаментаваў пераслед беларускімі ўладамі лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка.

 

“Сяргей Міхалок выступіў з адкрытай крытыкай улады ў Беларусі. Пракуратура пагражае завесці на яго крымінальную справу. Ім не спадабаліся словы Сяргея. Пераследам яны хочуць прымусіць яго замаўчаць, а ўсіх беларусаў – баяцца. Адказ на гэта можа быць толькі адзін — падтрымаць Сяргея нашай салідарнасцю, а яго словы распаўсюдзіць сярод як мага большай колькасці людзей. Чым большыя рэпрэсіі – тым большы супраціў!” – адзначыў ён.

 

Віталь Рымашэўскі таксама заклікае “распаўсюдзіць інтэрв’ю Сяргея Міхалка сярод як мага большай колькасці людзей. Беларусы павінны ведаць не толькі афіцыйную пазіцыю пракуратуры, але і тое, за што яго збіраюцца судзіць”. У прыватнасі, можна далучацца да старонкі ў падтрымку Сяргея Міхалка ў сацыяльнай сетцы facebook.

 

Болей навін