Польскі мінюст хоча выдаць Беларусі палітычнага ўцекача?

19 кастрычніка 2011 16:04  |  Палітыка

Беластоцкі суддзя Шчэсны Шыманьскі адправіцца ў Беларусь, каб заслухаць сведак у справе беларускага палітуцекача, сябра БХД Андрэя Жукаўца. Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі Польшчы. Падпісаць дазвол на паездку меў права толькі міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі. Пры гэтым польскі суддзя ў збіраецца ў Беларусі цесна супрацоўнічаць з беларускімі праваахоўнымі органамі. Раней гэты ж самы суддзя прызнаў, што лічыць беларускія суды справядлівымі і аб’ектыўнымі.

 

Паводле словаў Андрэя Жукаўца ён мае доказы, што на сведкаў па яго справе ў Беларусі аказваецца ціск з боку спецслужбаў. Гэтыя доказы ён спрабаваў прадставіць на судзе, але суддзя Шыманьскі не захацеў вывучаць гэтыя доказы.

 

Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была ўзбуджана крымінальная справа.

 

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.

Болей навін