БХД асуджае супрацоўніцтва польскіх уладаў з беларускім рэжымам
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя асуджае супрацоўніцтва польскіх уладаў з беларускім рэжымам, у прыватнасці, намер беластоцкага суддзі наведаць Беларусь для азнаямлення з паказаннямі сведак па справе палітуцекача Андрэя Жукаўца. Тое, як у Беларусі працуюць са сведкамі, можна ўявіць па судах над удзельнікамі Плошчы.
Мы лічым дадзены крок польскіх уладаў палітычным. Многія беларускія дэмакратычныя дзеячы выступалі ў абарону Андрэя Жукаўца, але польскія ўлады працягваюць ісці па шляху супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя накіруе у дзяржаўныя органы і дыпламатычнае прадстаўніцтва Польшча пратэст супраць падобных дзеянняў, а таксама з тлумачэнне сітуацыі ў краіне і ў справе Андрэя Жукаўца.