У Гомелі прайшоў сход гарадской арганізацыі БХД

24 кастрычніка 2011 09:39  |  БХД

У Гомелі 22 кастрычніка на ўлонні прыроды адбыўся сход гарадской арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з удзелам актыву (К.Жукоўскі, А.Цянюта, Я.Якавенка і г.д.), сябраў і жадаючых уступіць у БХД у агульнай колькасці 23 чалавекі.

 

“Падчас мерапрыемства ўдзельнікі сходу запоўнілі анкеты сябраў БХД, абралі дэлегатаў на з’езд. У нязмушанай сяброўскай абстаноўцы абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да з’езду партыі і ўдзелу ў агульнанацыянальных кампаніях апазіцыі”, – распавёў абласны каардынатар аргкамітэту БХД Юры Клімовіч.

Болей навін