Хрысціянскія Дэмакраты Ўсходняй Еўропы патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі (фота)
З 21 па 23 кастрычніка ў Кішынёве адбылася штогадовая канферэнцыя Асацыяцыі Хрысціянскіх Дэмакратаў Усходняй Еўропы (АХДВЕ), прысвечаная тэматыцы «Хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці ў кантэксце новай дэмакратыі ў краінах постсавецкай прасторы».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Хрысціянскага Дэмакратычнага Руху Грузіі, Хрысціянска-Дэмакратычнай Народнай Партыі Малдовы, Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза Арменіі, Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза Латвіі, Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза Украіны, Хрысціянскага грамадскага руху «Дабрадатная Расія», а таксама прадстаўнікі еўрапейскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Прымала дэлегатаў мерапрыемствы ХДНП (Малдова). БХД на канферэнцыі прадстаўляў сустаршыня Георгі Дзмітрук.
Хрысціянскія дэмакраты прадставілі даклады адносна бягучай палітычнай сітуацыі ў кожнай краіне, у тым ліку аналіз дэмакратычных рэформаў, эканамічнага развіцця, ўзроўню сацыяльнай абароны. Асаблівая ўвага была ўдзелена адзінай для ўсяго рэгіёну праблеме, – карупцыі, якая парушае нармальнае функцыянаванне дзяржаўных прававых інстытутаў, якія негатыўна ўплывае на эканамічную сітуацыю, роўна як і на фундаментальныя правы чалавека.
Дэлегаты форуму абмяняліся думкамі адносна магчымасцяў пашырэння ўплыву хрысціянскіх дэмакратаў на грамадскае меркаванне і працэсы прыняцця рашэнняў. У сувязі з гэтым быў распрацаваны агульны план працы на наступны год.
Прымаючы да ўвагі грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі, справакаваную рэжымам Лукашэнкі, чальцы Асацыяцыі запатрабавалі вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення пераследаў дэмакратычнай апазіцыі і змагароў за правы чалавека, а таксама афіцыйнай рэгістрацыі партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.