Актывісту БХД з Гомеля пагражаюць звальненнем
Актывісту БХД з Гомеля Андрэю Папову, які працуе ў ахове на ААТ “Гомельдрэў”, пагражаюць звальненнем. Па словах актывіста, начальнік сказаў яму, што яго “ў любую секунду можна звольніць. Сам ведаеш за што”.
Праблемы на працы ў Андрэя Папова распачаліся каля 10 дзён назад, калі яго збіраліся пераводзіць у пазаведамасную ахову. Аднак гэтага не адбылося, паколькі актывіст БХД неаднаразова затрымліваўся за сваю дзейнасць.
Як распавёў Андрэй Папоў, ад таго моманту яму пачалі ствараць невыносныя ўмовы працы: “прыдзіраюцца па дробязях, прыдумляюць парушэнні на роўным месцы”.
“Я іх не баюся і звальняцца не збіраюся. Пагляджу, як гэта будзе ўсё развівацца і чым скончыцца”, – адзначыў актывіст.