Сябры БХД у Бабруйску распаўсюдзілі ўлёткі за свабоду палітвязьням (фота)
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” 30 кастрычніка ў Бабруйску разам зь іншымі дэмакратычнымі актывістамі гораду распаўсюдзілі ўлётку з заклікам вызваліць палітвязьняў.
Нагадаем, што да ліку беларускіх палітвязьняў належаць ураджэнцы Бабруйску Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў, а ў самім горадзе адбывае пакараньне былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.