Актывісты БХД у Бабруйску ўшанавалі памяць ахвяр рэпрэсій (фота)
У Бабруйску 2 лістапада актывісты БХД разам з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных партый і арганізацый горада ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій.
“На працягу гадзіны з 18:00 да 19:00 людзі паасобку падыходзілі да помніка ахвярам рэпрэсій на Плошчы Перамогі: хтосьці ўскладаў кветкі, хтосьці запальваў свечкі, хтосьці маліўся – хто як хацеў”, – адзначыла магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.
Яна таксама паведаміла, што ў 19:30 міліцыя затрымала чатырох маладых актывістаў (Алену і Дзьмітрыя Тоўсьцікаў, Арцёма Мархасёва і Марыю Іванову), якія вырушылі са сьвечкамі са Свята-Мікольскай царквы, дзе адбывалася малітва за нявінна закатаваных.
Па дарозе з-за вугла да іх падскочыў чалавек з камерай, а пасля пад’ехалі міліцыянты, якія закінулі іх у машыну. У аддзяленні іх затрымалі на гадзіну, склалі на іх пратаколы і адпусцілі. У міліцыі ў іх пыталіся, ці самі яны набывалі сьвечкі, за колькі і ў каго.