Маладафронтаўцы закідалі яйкамі Леніна і камуністаў

07 лістапада 2011 12:36  |  Палітыка

Юнакі выказвалі сваё стаўленьне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту — 7 лістапада. Маладафронтаўцы закідалі яйкамі помнік Леніну й удзельнікаў афіцыйнага камуністычнанага мітынгу ў Менску.

 

Былі затрыманы Павал Сяргей, Раман Васільеў,Міхаіл Мускі. Маладафронтаўцы скандавалі «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал».

 

Юнакі нагадалі такім чынам аб злачынствах камуністычнай ідэялёгіі. На плошчы Незалежнасьці каля Дома ўраду ў Менску адбылася кароткая сутычка з удзельнікамі мітынгу, які ладзіла кампартыя Беларусі. У выніку супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным затрымалі трох актывістаў МФ.

 

Паплечнікі шукаюць затрыманых у Маскоўскім РУУС г. Менск. Што інкрымінуюць затрыманым пакуль невядома.

Болей навін