Паўлу Севярынцу адмовілі ў “замене рэжыму”

08 лістапада 2011 09:09  |  Галоўныя навіны

Кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, дзе адбывае 3 гады абмежавання волі за Плошчу сустаршыня БХД, паведаміла Паўлу Севярынцу, што прынятае рашэнне адмовіць яму ў “замене рэжыму” (з адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу на “хатнюю хімію”).

 

Павал Севярынец адбыў ужо 1/3 тэрміну, не мае спагнанняў, і, паводле заканадаўства, падлягае “замене рэжыму”. “Зразумела, паколькі я не прызнаў віны ў так званай арганізацыі “масавых беспарадкаў” – рашэнне будзе не юрыдычнным, а палітычным. Беззаконне”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

Нагадаем, што нядаўна старшыня Менскага гарадскога суду Уладзімір Пуціла адмовіў адвакату Паўла Севярынца Вадзіму Мушынскаму ў адмене прысуду яго падабароннаму.

Болей навін