БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)

08 лістапада 2011 13:18  |  Галоўныя навіны

7 лістапада прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да чарговых угодак Хрысціянскай Дэмакратыі на Беларусі, а таксама да старту кампаніі Рады народных дэпутатаў у Менску.

 

Удзел у мерапрыемстве ўзялі больш за 40 чалавек. Памяшканне прафсаюзаў РЭП, у якім праходзіла мерапрыемства, не змагло змясціць усіх жадаючых.

 

Напачатку удзельнікам распавялі пра гісторыю заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пасля Віталь Рымашэўскі паведаміў, што БХД уяўляе сабой зараз і заклікаў далучацца да аргкамітэту і яго дзейнасці.

 

Затым Дзяніс Садоўскі прэзентаваў аднаўленне кампаніі Рада народных дэпутатаў, якая распачалася ў 2010 годзе пасля фальсіфікацыі ўладамі мясцовых выбараў.

 

Таксама на мерапрымстве быў дадзены старт дзвюм кампаніям па Менску: “За чыстыю ваду”, якая ўключае ў сябе збор подпісаў і грамадскія слуханні па пытанні забруджвання вады ў сталіцы, і “За сямейныя каштоўнасці”, накіраваная на падтрымку сем’яў, моладзі, здаровага ладу жыцця.

 

Пасля перапынку адбыўся святочны канцэрт.

 

Нагадаем, што 6 лістапада 1927 года ў Вільні прайшоў Устаноўчы з’езд партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У 2-й праграме, прынятай на Сходзе, гаварылася, што “БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную дэмакратычную рэспубліку”. Ад 1927 году сябрамі партыі, паводле зьменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але і праваслаўныя. Гэты крок даў БХД магчымасць стаць адным з лідэраў сярод партыяў Заходняй Беларусі.

 

БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)

БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)

БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)

БХД дала старт Радзе народных дэпутатаў (фота)

Болей навін