Кнігі для Купліна. Збор беларускай бібліятэкі для “хімікаў”.

09 лістапада 2011 10:58  |  Галоўныя навіны

БХД на просьбу свайго сустаршыні, палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі ахвяраваць патрыманыя беларускія кнігі для бібліятэкі куплінскай камендатуры.

 

Бібліятэкай займаецца Павал Севярынец. Паводле яго, для яе папаўнення вельмі пажаданыя:

 

– любая хрысціянская літаратура (кнігі, брашуры, найперш, беларускамоўная);

– класічная беларуская літаратура (найперш Быкаў і Караткевіч);

– кнігі па гісторыя Беларусі (Ермаловіч, Чаропка, Арлоў і іншыя гісторыкі);

– патрыманыя кнігі сучасных пісьменнікаў і паэтаў;

– беларускія пераклады класікі.

 

Усе ахвотныя ахвяраваць кнігі для куплінскай бібліятэкі могуць звятацца па тэл. 8-029-5675310 (Люба, тэлефанававаць удзень, да 18-00).

 

Болей навін