Сябры БХД у Бабруйску правядуць акцыю салідарнасці з асуджаным арганізатарам Народнага Сходу

10 лістапада 2011 10:20  |  Галоўныя навіны

Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Бабруйску 10 лістапада намераныя перадаць мясцоваму арганізатару Народнага сходу Віктару Бузінаеву, які асуджаны да дзесяці сутак арышту, газеты і іншыя дазволеныя рэчы.

 

Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук. Паводле яе словаў, у акцыі таксама возьме ўдзел Тамара Уладзімераўна Васьковіч, бабуля асуджанага да сямі гадоў пазбаўлення волі сябра БХД Яўгена Васьковіча.

 

“Пройдзе такая акцыя салідарнасці”, – адзначыла Таісія Кабанчук.

Болей навін