У Бабруйску прайшоў устаноўчы сход БХД
У Бабруйску адбыўся яшчэ адзін Устаноўчы сход мясцовага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
Удзельнікі сходу прынялі за аснову статут і праграму Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама вылучылі аднаго дэлегата на нацыянальны ўстаноўчы з’езд Партыі, які адбудзецца 17 снежня. Пра гэта паведаміла Магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.