На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол
Спадарыня Тацяна даведалася, што першы пратакол, ужо перададзены ў Кастрычніцкі райсуд, вярнуўся назад у міліцыю — на «дапрацоўку». Новы варыянт дакумэнту адрозьніваецца ад папярэдняга тым, што Тацяна Севярынец была ў ліку арганізатараў менавіта сходу грамадзян — цяпер міліцыянты таксама прызналі, што гэта быў не мітынг і не пікет. Але пазначана, што ён праходзіў «з парушэньнем парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
Якія менавіта парушэньні заўважылі міліцыянты, Тацяна Севярынец, якая былы сакратаром сходу, так і не даведалася.
Да Ірыны Яскевіч, якая вяла сход 8 кастрычніка, таксама зьбіраліся зайсьці міліцыянты. І мэта была тая самая — каб перапісаць пратакол нанова, бо стары судзьдзя Іна Грабоўская разглядаць адмовілася, сказаўшы, што зь яго не відаць складу правапарушэньня.
Аднак спадарыня Ірына заявіла, што міліцыянтаў да сябе ў кватэру ня пусьціць. А калі яны захочуць пазнаёміць яе з новым пратаколам — няхай дасылаюць афіцыйную позву.