Народны сход з “Народнай воляй” (Фота)

14 лістапада 2011 14:42  |  БХД

На станцыі метро “Каменная Горка” 12 лістапада сябры БХД раздавалі свежыя нумары незалежнай газеты “Народная воля”. Акцыя была прымеркаваная да Народнага сходу, што мусіў праводзіцца ў гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Напрацягу гадзіны было раздадзена каля 500 асобнікаў. Мінакі бралі газету вельмі ахвотна, нават праноўвалі за яе грошы.

“Людзі былі вельмі ўдзячныя,  казалі, што сярод усіх СМІ гэта самая незалежная масавая газета, якая кажа праўду, ці не адзінае, што можна чытаць сёньня” – распавёў прэс-службе БХД адзін з удзельнікаў акцыі.

 

Нагадаем, 12 лістапада ў Менску і іншых гарадах Беларусі ў другі раз павінны былі адбыцца Народныя сходы. Іх мэтай было ўголас агучыць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы беларусаў. У шмат якіх гарадах сходы не адбыліся, многія грамадскія і палітычныя актывісты былі затрыманыя.

 

Народны сход з "Народнай воляй" (Фота)
Народны сход з "Народнай воляй" (Фота)
Народны сход з "Народнай воляй" (Фота)
Народны сход з "Народнай воляй" (Фота)
Народны сход з "Народнай воляй" (Фота)

Болей навін