У Віцебскай вобласці ўжо 161 заснавальнік БХД
У Віцебскай вобласці ўжо 161 чалавек пагадзіўся стаць заснавальнікам Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Аб гэтым па выніках Віцебскай абласной Рады аргкамітэту БХД паведаміла абласная каардынатарка Тацяна Севярынец.
“Неабходную колькасць людзей мы набярэм. Яшчэ не па ўсіх раёнах прайшлі сходы. Там, дзе яны не адбыліся, яшчэ дададуцца людзі”, – паведаміла яна.
У Віцебскай абласной Радзе БХД 13 лістапада ўдзельнічалі актывісты з Віцебска, Воршы, Наваполацка, Глыбокага, Мёраў, Паставаў, Гарадка. Удзельнікі заслухалі справаздачу аб дзейнасці Рады народных дэпутатаў, азнаёміліся з новымі кампаніямі БХД.