Таццяну Севярынец хочуць судзіць як “рэцыдывістку”

15 лістапада 2011 14:04  |  Палітыка

Другія пратаколы за першы Народны сход склалі на арганізатараў мерапрыемства ў Віцебску. Ірыну Яскевіч і Таццяну Севярынец вінавацяць у парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

 

Першы пратакол за правядзенне Народнага схода 8-га кастрычніка суд да разгляду не прыняў, таму з’явіўся іншы . Пра гэта распавядае Таццяна Севярынец:

 

– Склалі пратаколы і адправілі справу ў суд, а суд вярнуў справу на дапрацоўку. Тады ў міліцыі што прыдумалі: склалі другі пратакол, адзін сказ паправілі (што масавае мерапрыемства  – “Народны сход”), а далей у мяне за год другое адміністратыўнае парушэнне, таму больш жорскае пакаранне павінна быць. На Ірыну Яскевіч склалі яшчэ пратакол за 12-га лістапада.


Чакаецца, што новыя пратаколы ў хуткім часе павінны трапіць у суд. Актывісткі некалькі разоў тлумачылі, што ёсць асобны закон, які вызначае правядзенне Народных сходаў. Аднак супрацоўнікі міліцыі па-ранейшаму пішуць у пратаколах “правядзенне недазволенага масавага мерапрыемства”.

Болей навін