БХД заклікае журналістаў падтрымаць малітоўнікаў на Кастрычніцкай
Сёння, 17 лістапада, нягледзячы на ўчорашнія затрыманні група вернікаў і актывістаў, якая штодня ладзіць малітвы за Беларусь і палітвязняў, мае намер ізноў выйсці на малітву Кастрычніцкую плошчу а 19-й гадзіне. БХД заклікае незалежных журналістаў таксама прыйсці сёння на Кастрычніцкую ды падтрымаць малітоўнікаў інфармацыйна.
Пра тое, што вернікі і актывісты не збіраюцца спыняць ружанцовай малітвы за Беларусь на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, прэс-службе БХД паведаміла каталіцкая актывістка, сябра БХД Юлія Фралова.
БХД лічаць факт затрымання за вернікаў за малітву абуральным. Гэта чарговае парушэнне канстытуцыйнага права на свабоду сумлення ў Беларусі.
Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19-й збіраліся на Кастрычніцкай і маліліся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў, а затым ішлі на традыцыйную малітву да Чырвонага касцёла.
Учора 16 лістапада малітоўнікам не далі правесці малітву. На выхадзе з плошчы затрымалі сем удзельнікаў малітоўнай акцыі. Жанчыны былі адпушчаныя позна ўвечары без складаньня пратаколаў, а прадпрымальніка Алеся Макаева і выпадковага мінака Аляксандра Кальянава адвезлі ў спецпрыёмнік на Акрэсціна і сёння павінны судзіць.