Павал Севярынец: Шлях на Усход – шлях назад, да адсталасці
Палітвязень, адзін з лідэраў Партыі БХД Павал Севярынец лічыць, што Беларусі варта інтэгравацца не з Усходам, а з Захадам, “дзе мы можам узяць тэхналогіі, мадэрнізаваць эканоміку”.
Так палітык пракаментаваў падпісаныя 18 лістапада ў Маскве Лукашэнкам, Мядзведзевым і Назарбаевым дакументы аб далейшай трохбаковай інтэграцыі.
“Шлях на Усход – шлях назад, да адсталасці. Увогуле, заходняя цывілізацыя, заснаваная на хрысціянскіх каштоўнасцях, – гэта наша гістарычны лёс, – сказаў палітык “Беларускаму партызану”. – Лукашэнка падпісаў гэтыя дамовы вымушана, пад ціскам Расіі. Аднак, я спадзяюся, што гэтыя дамовы будуць скасаваныя, пачынаючы ад саюзнай дзяржавы да ўсіх гэтых дыназаўраў”.