У Рэчыцы затрыманы сябра БХД Кастусь Змушко

20 лістапада 2011 18:31  |  Галоўныя навіны

20 лістапада ў Рэчыцы прыкладна ў 19-30 каля свайго дому быў затрыманы сябра БХД Кастусь Змушко. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміў яго старэйшы брат, рэчыцкі каардынатар БХД Аляксей Змушко.

 

– Кастуся затрымалі разам з нашым сярэднім братам Паўлам каля самага дому, – распавёў Аляксей. – Затрымлівалі даішнікі, адзін з іх прадставіўся як намеснік начальніка рэчыцкага ДАІ Князеў А.Н. Зараз іх завезлі ў шпіталь для медыцынакага агляду. Максімум, што ім могуць прад’явіць – гэта адсутнасць флікера. Але яны ішлі па асветленай вуліцы.

 

Адносна меркаванай прычыны затрымання брата Аляксей Змушко выказаў меркаванне, што маглі затрымаць толькі за арганізацыю рэгістрацыйнага сходу БХД, якім зараз актыўна займаецца Кастусь. Нагадаем, зараз дзеля падрыхтоўкі да 4-га ўстаноўчага з’езду па ўсёй краіне праходзяць сходы мясцовых аргкамітэтаў БХД.

Болей навін