Падтрымаем Алеся Бяляцкага! (Аўдыё апошняга слова ў судзе)
Заўтра, 24 лістапада аб 11 гадзіне будзе абвешчаны прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Пракурор просіць для яго 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Сябры БХД заклікаюць прыйсці ў суд Маскоўскага раёну (г.Мінск пр. газеты “Праўда” 27), каб падтрымаць несправядліва зняволенага праваабаронцу.
Нагадаем, што працэс над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада. Судзіць яго Сяргей Бандарэнка, пракурор – Зайкоўскі. Праваабаронцу абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў у буйных памерах. Судзяць Бяляцкага на падставе звестак пра ягоныя банкаўскія рахункі, перададзеныя Беларусі з Літвы і Польшчы. Насамрэч на асабістых рахунках ён трымаў грошы для праваабарончай дзейнасці ў Беларусі. Дзякуючы дзейнасці Бяляцкага і ПЦ “Вясна”, тысячы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і іх сем’яў атрымлівалі матэрыяльную дапамогу на аплату велізарных штрафаў, перадачы ў месцы зняволення, юрыдычную падтрымку.
У сваім апошнім слове Алесь Бяляцкі заявіў, што не лічыць сябе вінаватым і што справа супраць яго палітычна матываваная:
Аўдыё з радыё “Свабода”