У Архікафедральным Касцёле Менску сёння малітва за палітвязняў
Сёння, 1 снежня ў Архікафедральным Касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які знаходзіцца на плошчы Свабоды, у 18.30 вернікі будуць маліцца за палітвязняў. Запрашаюцца ўсе, незалежна ад веравызнання.
Запрашэнне на малітву распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. Малітву замовілі неабыякавыя вернікі-менчукі.
Нагадаем, малітоўныя акцыі за палітвязьняў і свабоду Беларусі штодня праходзяць а 20-й гадзіне ў Менску ля Чырвонага касцёла, а таксама перыядычна ладзяцца ў Віцебску, Горадні, Гомелі, Берасці і іншых гарадах Беларусі, а з нядаўняга часу ў Варшаве і Вільні.