Віншуем сябраў БХД Уладзіміра Рамановіча і Аляксандру Звяздзінскую з нараджэннем сына!
1 снежня ў сям’і сябраў БХД з Віцебска Уладзіміра Рамановіча і Аляксандры Звяздзінскай нарадзіўся сыночак Марыюш.
Сябры БХД шчыра віншуюць маладую сям’ю, жадаюць хлопчыку і яго бацькам Божага дабраславення, моцнага здароўя, хай гадуецца шчаслівым і паслухмяным.