У Віцебску за хуліганства судзяць Сяргея Каваленку

05 снежня 2011 09:30  |  Палітыка

У Віцебску ў Першамайскім судзе 5 снежня распачаўся суд на мясцовым актывістам партыі КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога міліцыя вінаваціць у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы. Пратакол на актывіста склаў супрацоўнік міліцыі Пахноцкі.

 

Сяргей Каваленка, вядомы сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй, зараз знаходзіцца на “хіміі”. Паўтара гады з прысуджаных трох ён ужо адбыў. У выпадку абвінаваўчага прысуду ён можа патрапіць за краты і стаць чарговым палітвязнем рэжыму.

 

“Сергей ніколі не лаецца. Ён зусім не любіць лаянку і мяне заўсёды папраўляе, калі я што-небудзь скажу дома. А тут як заўсёды – нашу бедную міліцыю ўсе нецэнзурна зневажаюць. Сяргей заўсёды кажа праўду, і за праўду яго саджаюць. Паколькі не могуць пасадзіць менавіта за праўду, дык прыдумляюць хуліганства”, – паведаміла маці актывіста.

 

Па яе словах, на Сергея Каваленку і яго сям’ю ўвесь час аказваецца ціск, яго ўвесь час правакуюць. “Ужо малое дзіцятка пяцімесячнае перапужалі сваімі званкамі і ляпаннем у дзверы. Мне на працу тэлефанавалі, расказвалі пра Сяргея. Хацелі на мяне ціснуць, дык я сваёй мятлой не дараджу”, – адзначыла яна.

 

“Калі Лукашэнка дасць загад пасадзіць, дык Сяргея пасодзяць. Канстытуцыя ў нас не выконваецца. Няма ні закону, ні сумлення”, – падкрэсліла маці актывіста.

 

У Сяргея Каваленкі двое дзяцей: пяцімесячная дачка і сын-першакласнік.

Болей навін