Апошняя перад З’ездам Нацыянальная Рада БХД у Менску (Фота)

05 снежня 2011 11:48  |  Галоўныя навіны

БХД павінна пашыраць свае межы да маштабаў народнай партыі і ў той жа час, не губляць, а наадварот паглыбляць свой хрысціянскі дух. Такія 2 стратэгічныя задачы паставіла перад партыяй Нацыянальная Рада Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая прайшла ў нядзелю 4 снежня ў Менску.

Гэта быў апошні сход кіраўнічага органа БХД перад 4-м З’ездам БХД, які адбудзецца 17 снежня ў ПК МТЗ г. Менска. Удзел у Радзе акрамя цяперашніх сябраў Нацыянальнай Рады ўзялі новыя рэгіянальныя лідары, якія з’явіліся ў аргкамітэце партыі падчас і пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года.

Удзельнікі Нацыянальнай Рады заслухалі справаздачы сустаршыняў БХД Віталя Рымашэўскіага і Георгія Дзмітрука і адказнага сакратара аргкамітэту Дзяніса Садоўскага, а таксама зварот да сябраў БХД зняволенага сустаршыні БХД Паўла Севярынца, які зараз адбывае пакаранне за Плошчу-2010 на спецпасяленні ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці.

Былі падведзеныя папярэднія вынікі правядзення устаноўчых сходаў у рэгіёнах і падрыхтоўкі да з’езду. У прыватнасці, паводле папярэдняй інфармацыі, на момант правядзення Нацыянальнай Рады подпісы заснавальнікаў ужо паставілі не менш за 915 сябраў БХД.

Рэгіянальным лідарам БХД быў прадстаўлены для разгляду праект стратэгіі развіцця партыі на наступныя тры гады, які мяркуе пашырэнне БХД як народнай партыі і ў той жа час паглыбленне хрысціянскага духу БХД. Таксама адбылася дыскусія на тэму фармату ўдзелу сябраў БХД у парламецкай выбарчай кампаніі 2012 года. 

У другой частцы сустрэчы былі абмеркаваныя магчымыя высілкі сябраў БХД дзеля падтрымкі і вызвалення палітычных вязняў, а таксама дзеянні па актывізацыі агульнанацыянальных кампаніяў БХД “Рада народных дэпутатаў” і “Моцная сям’я – моцная Беларусь”.

 

Апошняя перад З’ездам Нацыянальная Рада БХД у Менску (Фота)

Апошняя перад З’ездам Нацыянальная Рада БХД у Менску (Фота)

Апошняя перад З’ездам Нацыянальная Рада БХД у Менску (Фота)

Апошняя перад З’ездам Нацыянальная Рада БХД у Менску (Фота)

Болей навін