На Гомельшчыне аднаўляецца кампанія супраць “Бітвы экстрасэнсаў”
У Гомелі аднавілася кампанія па сборы подпісаў за зняцце з эфіру тэлеканала “Беларусь 2” праграмы “Бітва экстрасенсаў”, паказ якой аднавіўся напачатку месяца.
Свяшчэнства Гомельшчыны негатыўна ацаніла вяртанне “Бітвы” на блакітныя экраны. Ксёндз Славамір, пробашч гомельскага Касцёла Ражаства Божай Маці паабяцаў давесці ініцыятыву вернікаў супраць акультнай праграмы да Мітрапаліта Мінскага і Магілёўскга Тадэвуша Кандрусевіча, што наведае Гомель з пастырскім візітам 18 снежня. Пакуль што подпісы збіраюцца асобнымі актывістамі з Гомеля і вобласці. На думку людзей, што падтрымалі вернікаў і паставілі свае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва тэлеканала, разгляд праблемы на ўзроўні вышэйшага духавенства прывядзе да станоўчых вынікаў, і голас тэлегледачоў-вернікаў будзе нарэшце пачуты.
Нагадаем, летам гэтага году было сабрана і пераслана на адрас тэлеканалу больш за сто подпісаў вернікаў розных канфесіяў з Гомеля і раёнаў, што выказаліся супраць паказу “Бітвы экстрасенсаў” на агульнадаступным канале.
Андрэй Папоў для bchd.info