У Бабруйску гарэў езуіцкі касцёл
Ноччу з 3 на 4 снежня ў Бабруйску загарэўся езуіцкі касцёл, які знаходзіцца на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Як распавялі ў МНС, пажар, хутчэй за ўсё, пачаўся з-за смецця, якое пачало тлець.
Пажар удалося хутка патушыць, але агонь значна пашкодзіў дах касцёла, перадае Бабруйскі рэгіянальны партал.
Як раней паведамляў Тэлеграф, у верасні 2011 года загарэўся музейны комплекс народных рамёстваў “Дудуткі”. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамілі, што ў двухпавярховым будынку музейнага комплексу згарэлі дах і драўляныя перакрыцці.
Калі супрацоўнікі МНС прыехалі на месца пажару, будынак музея практычна цалкам быў ахоплены агнём. Да гэтага часу работнікамі музея эвакуявалі ўсіх наведнікаў кафэ, а таксама вывезлі з гаража 10 аўтамабіляў.
Даведка Тэлеграфа:
Езуіцкі касцёл з’яўляецца самым старым будынкам у Бабруйску, які захавалася да нашых дзён. Касцёл пабудавалі прыкладна ў 1747-80 гадах па праекце Томаша Жэбраўскага.
Калі ў першай палове ХІХ стагоддзя пачалі будаваць Бабруйскую ваенную крэпасць, касцёл ператварылі ў цэйхгауз. У часы СССР будынак касцёла выкарыстоўвалі ў якасці гаўптвахты.