Віцебскія актывісты сабралі ахвяраванні Валеру Ганчарэнку

07 снежня 2011 09:25  |  Палітыка

Віцебскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 7 снежня сабралі і пераслалі Валеру Ганчарэнку, інваліду другой групы, хвораму на адкрытую форму сухотаў, грашовыя ахвяраванні – 300 тысяч рублёў.

 

Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла абласная каардынатарка аргкамітэту Тацяна Севярынец.

 

“Мы таксама рыхтуем дапамогу для хворых Багушоўскага сухотнага шпіталю, дзе лякуецца Валер Ганчарэнка. Перад каталіцкім Раством, паколькі ён з’ўяляецца каталіком, мы хочам перадаць для іх у дыспансэр падарункі, розныя рэчы, прадукты, кнігі”, – адзначыла Тацяна Севярынец.

 

Нагадаем, што Валер Ганчарэнка, які ў нашай “сацыяльнай краіне” не можа атрымаць годнага лекавання, гатовы прынесці сябе ў ахвяру замест “бязвінна асуджаных “віцебскіх тэрарыстаў”. Па яго словах, ён не можа больш існаваць у такіх умовах. 

Болей навін