Павал Севярынец: ніякіх выбараў няма і “ўдзельнічаць” няма ў чым

07 снежня 2011 11:56  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец каментуе дыскусіі вакол удзелу ці не ўдзелу ў так званых “парламенцкіх выбарах”.

 

“Ніякіх ні парламенцкіх, ні іншых выбараў у Беларусі, на жаль, няма. Ёсць беззаконны рэжым, глыбокі эканамічны крызіс, спроба стварэння новага Савецкага Саюзу “пад Пуціна” – а выбараў няма. І большасць беларусаў на тое мерапрыемства, якое арганізоўвае Ярмошына, цяпер ужо дакладна не пойдзе. Тым больш, у турме сядзяць палітвязні. Кандыдаты на такіх “парламенцкіх выбарах” самі рызыкуюць трапіць за краты ў якасці новых палітычных закладнікаў. Для ўдзелу ў кампаніі 2012 года палітычная абстаноўка павінна быць зусім іншай. Адзінае, што застаецца для беларускіх дэмакратычных сілаў – байкот. Няўжо гэта камусьці яшчэ не зразумела?”, – адзначыў ён.

 

“Дарэчы, параіў бы “шасцёрцы” дэмакратычных сілаў або прыдумаць прыгожую назву, або ператварыцца прынамсі ў сямёрку. А то ўжо за апазіцыю зусім няёмка”, – падкрэсліў Павел Севярынец.

Болей навін