Юлія Фралова: СССР знік дзякуючы заступніцтву Панны Марыі

08 снежня 2011 13:54  |  Галоўныя навіны

8 снежня свет адзначае 20-ю гадавіну падзення камуністычнага рэжыму ў СССР. Каталікі ж у гэты дзень святкуюць Беззаганнае пачацце Найсвяцейшай Панны Марыі. Па меркаванні хрысціянскай актывісткі, каталічкі Юліі Фраловай, гэта супадзенне невыпадковае.

 

“Я лічу гэтым невыпадковым і вельмі знаменным. Як вядома, СССР быў камуністычнай краінай, улады якой змагаліся супраць хрысціянства і супраць Бога. Яшчэ ў траўні 1917 года, за паўгады да Кастрычніцкага перавароту, Божая Маці падчас сваіх аб’яўленняў у Фаціме прасіла маліцца за Расію, каб тая не распаўсюдзіла свае грахі па ўсім свеце. Таму вельмі сімвалічна, што менавіта 8 снежня, у дзень Беззаганнага пачацця Панны Марыі Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне”, – адзначыла Юлія Фралова.

 

“Мы групай вернікаў звярнуліся да мітрапаліта, ацыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каб прысвяціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Панны Марыі. Беларусь павінна пазбавіцца сваіх сатанінскіх, камуністычных каранёў, якія з’яўляюцца прычынай зла ў нашай краіне”, – падкрэсліла яна.

 

Юлія Фралова таксама заклікала ўсіх каталікоў маліцца штодня на ружанцы да Панны Марыі, каб падрыхтавацца да акту прысвячэння нашай краіны Яе Беззаганнаму Сэрцу. Актывістка адзначыла, што дзякуючы малітвам у шматлікіх краінах адбыліся мірныя рэвалюцыі: на Філіпінах у 1986 сышоў ад улады дыктатар Маркас, з Аўстрыі сышлі савецкія войскі, а ў Вугоршчыне на выбарах перамглі правыя.

Болей навін