Аляксей Шэін: я застаюся сябрам БХД

09 снежня 2011 11:13  |  БХД

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” патлумачыў прэсавай службе БХД, чаму ён вырашыў не вылучацца на пасаду сустаршыні.

 

“Я вырашыў не вылучацца на сустаршыню БХД. Гэтае рашэньне далёка не спантаннае, яно прымалася ў малітве, і я веру, што на такі крок ёсьць Божая воля – хрысьціяне зразумеюць, пра што я кажу”, – адзначыў ён.

Пры гэтым Аляксей Шэін паведаміў, што, безумоўна, застаецца “сябрам БХД, сябрам Нацыянальнай Рады партыі”.

“Наша краіна моцна патрабуе нацыянальнага і духоўнага адраджэньня. У гэтым я і бачу свой асноўны ўдзел у агляднай пэрспэктыве – праз асьветніцкія хрысьціянскія і нацыянальна-культурныя праграмы, творчасьць, працу зь вернікамі, інтэлігенцыяй, моладзьдзю”, – падкрэсьліў ён.

 

Зараз Аляксей Шэін знаходзіцца ў Міжнародным хрысьціянскім лідэрскім інстытуце ў ЗША.

 

Нагадаем, што 17 снежня адбудзецца чацьвёрты Ўстаноўчы Зьезд Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.

Болей навін