Гомельскія сябры БХД прапануюць далучацца да змагання супраць “Бітвы экстрасэнсаў”
“Вернікі Гомельшчыны сабарлі і адаслалі на адрас тэлеканала “Беларусь 2” (былы “Лад” больш за 300 подпісаў супраць акультнай праграмы, а таксама пісалі звароты ва ўсе магчымыя інстанцыі. Пасля летняй кампаніі стварылася ўражанне, што мы перамалі – ерась знікла з блакітных экранаў. Але напачатку снежня зноў пачаўся паказ “Бітвы экстрасэнсаў”, – адзначыў актывіст.
Андрэй Папоў заклікае не даць”угняздзіцца на дзяржаўным канале шарлатанам і так званым экстрасэнсам”, не дапусціць “Непрыкрытую прапаганду акультызму і тое, як нас вучаць звяртацца не да Госпада Бога”.
“Можа, камусьці выгадна, каб людзі яшчэ больш аддаляліся ад хрысціянскіх каштоўнасцяў? Напэўна, так. Успомнім камуністаў”, – падкрэсліў актывіст.
Усім жадаючым далучыцца да антыакультнай кампаніі Андрэй Папоў прапануе пісаць на ягоную электронную адрэсу – [email protected]. “Я вышлю ўзор бланка пад подпісы, які трэба будзе даслаць у галоўную дырэкцыю “Беларусі 2″. Гатовы выслухаць слушныя прапановы наконт паляпшэння якасці кампаніі”, – паведаміў ён.
Нагадаем, што ў Гомелі аднавілася кампанія па зборы подпісаў за зняцце з эфіру тэлеканала “Беларусь 2” праграмы “Бітва экстрасенсаў”, паказ якой аднавіўся напачатку месяца. Свяшчэнства Гомельшчыны негатыўна ацаніла вяртанне “Бітвы” на блакітныя экраны. Ксёндз Славамір, пробашч гомельскага Касцёла Ражаства Божай Маці паабяцаў давесці ініцыятыву вернікаў супраць акультнай праграмы да Мітрапаліта Мінскага і Магілёўскга Тадэвуша Кандрусевіча, што наведае Гомель з пастырскім візітам 18 снежня.