Хворы на сухоты Валер Ганчарэнка абвясціў галадоўку і адмовіўся ад лекаў

13 снежня 2011 07:44  |  Грамадства

Інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, які ў нашай “сацыяльнай краіне” не можа атрымаць годнага лекавання, 12 снежня абвясціў галадоўку ў Багушоўскім абласным сухотным шпіталі. Ён патрабуе паляпшэння ўмоваў лекавання хворых на сухоты.

 

“Сёння я ўручыў афіцыйную заяву галаўурачу Наталлі Лясной, што з 12 снежня я пачынаю галадоўку і адмаўляюся ад прыёму ўсіх медыкаментаў”, – паведаміў ён прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

Нагадаем, што тыдзень таму Валер Ганчарэнка абвясціў аб сваёй гатовасці прынесці сябе ў ахвяру замест “бязвінна асуджаных “віцебскіх тэрарыстаў”. Па яго словах, ён не можа больш існаваць у такіх умовах. 

Болей навін