Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)

13 снежня 2011 14:55  |  Палітыка

Актывсты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ўвечары 12 снежня на цэнтральных вуліцах Бабруйска бясплатна раздавалі гараджанам асобнікі газеты “Народная воля”.

 

Бабруйчукі змаглі атрымаць нумар “Народнай волі” за 2 снежня, значная частка якога прысвечана хрысціянам у палітыцы, паведаміла магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.

 

“Акцыя прайшла спакойна. Людзі з ахвотай бралі газеты. Некаторыя з іх нават пакідалі свае кантактныя дадзеныя”, – распавяла яна. 

 

Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)Актывісты БХД азнаёмілі жыхароў Бабруйска з незалежнай прэсай (фота)

Болей навін