Рымашэўскі: улада будзе праводзіць выбары па старым сцэнары

13 снежня 2011 17:01  |  Палітыка

“Гэта прызначэнне сведчыць аб тым, што беларуская ўлада настроена праводзіць выбары па сцэнары папярэдніх гадоў: ці будуць фальсіфікацыі, будуць складанасці ў рэгістрацыі кандыдатаў, будзе няроўны доступ да агітацыйнымі рэсурсаў”.

 

Так пракаментаваў UDF.BY прызначэнне Лідзіі Ярмошынай кіраўніком Цэнтрвыбаркама на чарговую пяцігодку сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

 

Па словах палітыка, прызначэнне непатапляльнай Ярмошынай, “безумоўна, гэта адзін з фактараў, які ўплывае на ўдзел у выбарах не толькі БХД, але і ўсіх дэмакратычных партый”.

 

“Пры сённяшніх умовах, няма ніякіх падстаў ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах.П алітычную кампанію праводзіць варта. Іншае пытанне: ці будзе гэта кампанія ўдзелу або байкоту. Хутчэй за ўсё, пройдзе кампанія байкоту. Прычым, важна, каб гэта рашэнне было прынята ўсімі апазіцыйнымі партыямі без выключэнняў”, -сказаў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін